Жыццёва важныя правілы. На пытанні прамой лініі «ЛВ» адказваў начальнік АДАІ Ляхавіцкага РАУС

З кожным годам удзельнікаў дарожнага руху становіцца ўсё больш. Хтосьці знаходзіцца ў статусе пасажыра, многія – за рулём. На пытанні, якія датычацца дзейнасці аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС, адказваў на прамой лініі «ЛВ» начальнік АДАІ маёр міліцыі Андрэй ГАЎРЫЛЬЧЫК.

Жыву ў вёсцы, пенсіянер. Да аўтобуснага прыпынку адлегласць каля паўкіламетра. Хацелася б, каб аўтобус спыняўся бліжэй. Ці можна каля дома зрабіць прыпынак па патрабаванні?
Жыхар Ляхавіцкага раёна.

– Маршрутны аўтобус рухаецца ў адпаведнасці з вызначаным графікам і павінен прыбываць у населены пункт у свой час. А любыя дадатковыя прыпынкі графік парушаюць. Да таго, маюцца патрабаванні і да прыпыначных пунктаў: яны павінны быць адпаведна абсталяваны і забяс-печваць бяспеку людзей падчас чакання аўтобуса. На сённяшні дзень прыпыначных пунктаў па патрабаванні няма.

Андрэй Мікалаевіч, тэлефаную з Ляхавіч. З-за гулу квадрацыклаў немагчыма знаходзіцца дома, не раз станавілася сведкай іх гонак па вуліцах райцэнтра…
Наталля.

– Гэты транспартны сродак забаронены для ўдзелу ў дарожным руху. Ён пры-значаны для спартыўных спаборніцтваў, сельскагас-падарчых мэт – як спецтэхніка для язды па лясных, палявых дарогах, але не на дарогах агульнага карыстання. За парушэнне правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і штраф 0,5 базавай велічыні. Прымаем адпаведныя меры, каб такіх выпадкаў не было.

– Ці трэба рэгістраваць скутар і мець дакументы на кіраванне ім?
Алег, г. Ляхавічы.

– Скутар адносіцца да той жа катэгорыі транспартных сродкаў, што і мапед – АМ, і абавязковы для рэгістрацыі ў МРЭА. 
Майце на ўвазе, што для рэгістрацыі скутара патрабуюцца дакументы, пацвярджаючыя пакупку: з магазіна – даведка- рахунак; калі набылі з рук, то дагавор куплі-продажу; прывезлі з-за мяжы – трэба прадаставіць мытную дэкларацыю.
Для кіравання транспартам катэгорыі А (матацыкл) або падкатэгорыі А1 (матацыкл з аб’ёмам рухавіка да 125 кубічных сантыметраў) неабходна мець адпаведнае пасведчанне вадзіцеля. Для гэтага трэба здаць у МРЭА тэарэтычны экзамен і ва-джэнне. Правы на катэгорыю А выдаюцца з 18 гадоў, на А1 – з 16 гадоў, гэтак жа як і на АМ. Да катэгорыі АМ адносяцца транспартныя сродкі з аб’ёмам рухавіка да 50 кубічных сантыметраў і скорасцю руху не болей за 50 кіламетраў у гадзіну. Права на кіраванне мапедам аўтаматычна прысвойваецца чалавеку, які мае вадзіцельскае пасведчанне любой іншай катэгорыі (у тым ліку і пасведчанне трактарыста).

– Якое, на ваш погляд, самае бяспечнае месца ў аўто?
Ірына.

– Лічу, што ў машыне няма абсалютна бяспечных месцаў. Каб не ўзнікала такое пытанне, неабходна бездакорна выконваць правілы дарожнага руху: не перавышаць скорасць руху, прышпільвацца рамянём бяспекі, перш чым ісці на абгон – пераканацца ў дарожнай сітуацыі, правільна перавозіць дзяцей і г. д.
Зараз дзейнасць супра-цоўнікаў АДАІ накіравана на прафілактыку. Сёлета ў раёне зарэгістравана 214 фактаў парушэння ПДР, 15 вадзіцеляў знаходзіліся за рулём у нецвярозым стане, 34 кіравалі транспартам без вадзіцельскага пасведчання, 52 не прадаставілі перавагу руху пешаходам на «зебры». Тры вадзіцелі праехалі на чырвонае святло. Складзена 13 пратаколаў на пешаходаў, што знаходзіліся ў алкагольным ап’яненні.
Адносна бяспраўнікаў. За кіраванне транспартным сродкам без адпаведных дакументаў прадугледжаны штраф ад 5 да 20 БВ, паўторнае парушэнне цягне ад 20 да 50 БВ ці на адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

– Было б добра, каб на перакрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай у райцэнтры ўстанавілі святлафор – вельмі цяжка выехаць адтуль, асабліва раніцай.
Ляхавічанка.
– Камісія па бяспецы дарожнага руху вывучала гэта пытанне і прыйшла да высновы, што ўстаноўка святлафора ў гэтым месцы не мэтазгодна: адразу зменшыцца прапускная здольнасць на вуліцы Леніна і з’явяцца пробкі. Праблема ўзнікае, калі паварочваюць з Леніна на Інтэрнацыянальную. У такім выпадку можна праехаць праз вуліцу Матросава.

На прамой лініі працавала
Наталля ПЕРАПЕЧКА.