В Ляховичах было холодно только 3 часа

На вуліцы снежна і марозна, а ў дамах і кватэрах цёпла. У многім дзякуючы зладжанай рабоце камунальнай службы, якая добра падрыхтавалася да зімы. І калі нават нейкія праблемы ўзнікаюць, то вырашаюцца яны аператыўна і ўласнымі сіламі.

Так, у мінулы аўторак многія жыхары райцэнтра (акрамя вуліц у раёне прамысловай зоны, вуліцы Інтэрнацыянальнай і райбальніцы, якія абслугоўваюцца з іншых кацельняў) нават не паспелі адчуць, што ў іх кватэрах часова пахаладала. Цэнтралізаваная падача цяпла адсутнічала на працягу трох гадзін. Як паведаміў галоўны інжынер КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Аляксандр Жук, паломка здарылася на квартальнай кацельні ў райцэнтры. Дзяжурная брыгада кацельнай гаспадаркі правяла замену спецыяльнага крана на сецявой помпе (неабходная дэталь была ў наяўнасці сярод запасных частак рамонтнага фонду камунгаса). Адразу пасля замены падача цяпла ў дамы і кватэры ляхавічан была адноўлена.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота з сайта http://imhobest.in.ua

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *