Наша купалаўка запрашае. Нельга і падлічыць, колькі наведвальнікаў прынялі ляхавіцкія бібліятэкі за час свайго існавання

Храм кнігі – месца, дзе адначасова сустракаюцца мінулае і сёння, і нават можна зазірнуць у будучыню. Сюды на спатканне з кнігамі, часопісамі і газетамі спяшаюцца дзеці і дарослыя. Вясковыя і гарадскія, школьныя і ўніверсітэцкія бібліятэкі прыцягваюць і заўзятых чытачоў, і тых, хто толькі знаёміцца з багатым кніжным светам.
Нельга і падлічыць, колькі наведвальнікаў прынялі ляхавіцкія бібліятэкі за час свайго існавання. І не важна, дзе яны знаходзіліся: у невялічкіх пакоях драўляных вясковых хатаў ці ў прасторных памяшканнях купалаўкі, галоўнае, што сюды заўжды спяшаліся людзі. І хочацца верыць, што так будзе заўжды.
Афіцыйным днём нараджэння нашай бібліятэчнай сістэмы лічыцца 3 студзеня 1945 года, калі першых чытачоў прыняла Ляхавіцкая раённая бібліятэка (да гэтага дзейнічала прыватная бібліятэка кнігалюба Барыса Грынберга). Імя народнага паэта Янкі Купалы ёй прысвоілі праз два гады.


З кожным годам павялічваліся кніжныя фонды: з 30 экзэмпляраў падчас адкрыцця дараслі да больш як 80 тысяч сёлета, плюс каля 200 назваў газет і часопісаў. І карыстаюцца гэтым бясцэнным багаццем амаль 3900 чытачоў – гараджан і вяскоўцаў. За сваю 75-гадовую гісторыю не адно пакаленне бібліятэкараў працавала з любоўю, было правадніком у свет ведаў, прыдумвала новыя формы работы з чытачом. Як гэта было – у рэтрафотатэцы «ЛВ».

Цэнтральная раённая бібліятэчная сістэма сёння – гэта 19 бібліятэк, 50 супрацоўнікаў, 2999 тысяч экзэмпляраў – бібліятэчны фонд.

Фота з архіва ЦРБ.