Са зброяй не жартуюць

Супрацоўнікі РАУС пастаянна праводзяць аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, іх добраахвотнай здачы грамадзянамі.  Нягледзячы на прымаемыя разнастайныя меры, парушальнікі закону па-ранейшаму знаходзяцца.
У апошнія гады актывізаваліся так званыя «чорныя капальнікі», якія займаюцца незаконным пошукам археалагічных артэфактаў і робяць гэта без дазволу на правядзенне раскопак.
Ёсць пытанні і да паляўнічых, якія маюць зарэгістраваную зброю. Дарэчы, самы надзейны спосаб захоўвання зброі – у памяшканні, што знаходзіцца пад аховай. Трэба дакладна выконваць усе патрабаванні па захоўванні зброі і памятаць, што за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне неабходна звярнуцца з пісьмовай заявай у РАУС.
Нагадаю, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Асобы, якія добраахвотна здалі зброю ці выбуховыя рэчывы, што захоўваліся незаконна, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Калі вы валодаеце пэўнай інфармацыяй, то можаце дапамагчы міліцыі і патэлефанаваць па нумарах 102, 6-09-37 (аператыўна-дзяжурная служба) ці па мабільным тэлефоне 8 (029) 687-89-86.

Іван КАРПОВІЧ,
ч.в.а. старшага інспектара па дазвольнай рабоце ААПП РАУС.