Криминал и происшествия в Ляховичском районе

Па факце перапіскі
13 красавіка РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 212 па факце крадзяжу грошай з банкаўскай карткі. Неўстаноўленая асоба ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” зайшла на старонку да ляхавічанкі 1988 г.н. і падчас перапіскі даведалася рэквізіты яе “пластыку”. У выніку – мінус 375 рублёў з рахунка.
“Снайпер”
Раней судзімы ляхавічанін 1998 г.н. па вуліцы Леніна ў райцэнтры ў нецвярозым стане “забаўляўся” з пнеўматычнай зброяй. Трапіў у суседскае акно, а пасля сем куль выпусціў у лабавое шкло жыгулёнка, які стаяў каля дома. Узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 339 (хуліганства). Парушальнік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Матэрыяльныя страты за пашкоджанае пластыкавае акно і лабавое шкло аўтамабіля склалі 580 рублёў.
Ляжала не так…
Невядомая асоба з некалькіх пабудоў у садовым таварыстве “Акварэль” выкрала інструменты, гаспадарчы інвентар і іншую маёмасць.
Вярнуўшыся з месцаў пазбаўлення волі ляхавічанін 1982 г.н. залез у дом, які будуецца, і выкраў шрубаверт коштам 200 рублёў. Аматар чужога затрыманы і знаходзіцца ў ІЧУ.
Узбуджана крымінальная справа.
Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік РАСК.