Паніка – дрэнны дарадчык. Як перастаць панікаваць з-за каранавіруса і абараніць людзей вакол

Як не панікаваць на фоне шквалу навін пра каранавірус і як сябе паводзіць у падобных напружаных сітуацыях? Зразумела, нельга паддавацца панічным настроям, але як сябе заспакоіць?
Пандэмія каранавіруса ў свеце – гэта мільёны навін у СМІ і блогах, а таксама мноства фэйкаў, якія людзі падтрымліваюць як спецыяльна, так і проста па інэрцыі. Чаму мы схільныя верыць чуткам, як перастаць панікаваць? Тэарэтычна мы ўсе з вамі ў курсе, што паніка – дрэнны дарадчык, а ў страха вочы вялікія. Самы час гэта ўспомніць і добра пра гэта падумаць. Сітуацыя сёння і праўда вельмі няпростая, таму адна праблема ў нас з вамі ўжо дакладна ёсць, а з панікай іх будзе дзве. Вам гэта трэба?
Крызісныя сітуацыі патрабуюць разважлівасці і рацыянальнасці, а не эмоцый. Уявіце сабе, што вы знаходзіцеся на борце судна, якое тоне, і перад вамі дзве выратавальныя шлюпкі: у адной сядзіць панікёр, а ў другой – разважны чалавек. Якую вы выбераце і чаму?
Калі вы сутыкаецеся са складанасцямі, то самі павінны стаць для сябе гэтым разважным спадарожнікам. Не трэба адмаўляць наяў-насць праблем, але і не ўпадайце ў панічны ступар. Думайце пра тое, якія меры разумна прадпрыняць у склаўшыхся абставінах, і пераводзьце энергію сваёй панікі ў рацыянальныя, прадуманыя дзеянні.
Гэта звычайная сітуацыя: людзі любяць чуткі, бо ў іх ёсць важны сацыяльны прафіт. Калі вы дзеліцеся з іншым чалавекам чуткамі,
у вас з ім узнікае штосьці агульнае. Вы нібы становіце-ся адной камандай, а ў камандзе вам, канешне, камфортней – вы адчуваеце сябе больш упэўнена, гэта значыць, менш баіцеся.
Праблема ў тым, што калі гэтыя чуткі панічныя, лягчэй вам у такой «камандзе» не стане. І вы, не адчуўшы жаданага эфекту, шукаеце новых «адэптаў» глупства, што распаўсюджваецца. Панічныя настроі паражаюць усё большую колькасць людзей, літаральна як вірус. Трывога не знікае, а толькі разрастаецца. Гэта заганны круг. Далей у справу ўступае класічнае кагнітыўнае скажэнне – так званы эфект пацвярджэння, калі наш мозг бачыць толькі тыя факты, якія пацвяр-
джаюць яго «прасвятленне», а альтэрнатыўную інфармацыю, насупраць, блакіруе. Калі ж мы ўлічым, што, адчуваючы трывогу, чалавек знаходзіцца ў стане звужанай свядомасці, не варта здзіўляцца, што логіка і разважлівасць перастаюць быць яго моцнымі бакамі.
Галоўнае правіла такое: калі вы паддаліся паніцы, шукайце людзей, якія дэманструюць спакой, верагодна, яны яшчэ не згубілі галаву і бачаць становішча спраў куды больш ясна. Ісці за імі – самае бяспечнае для вас.
З другога боку, ці можа быць карысны гэты страх?
Так, страх адыгрывае станоўчую ролю. Бясстрашны чалавек неасцярожны.
Адчуваць ў сітуацыі стрэсу напружанне – гэта нармальна. Іншая справа – слепіць вас ваш страх або не. Калі ён не перашкаджае разумным дзеянням, то гэта нармальны страх.
Але я не лічу, што страх – гэта добры сродак вырашэння
праблемы выканання правілаў эпідэмічнага рэжыму. Калі ўзнікаюць такія сітуацыі, стаўку трэба рабіць не на страх, а на сацыяльную адказнасць.
Па-першае, заўсёды ёсць людзі, якім у падобных сітуацыях горш і цяжэй, чым вам. Падумайце пра іх, трансфармуйце напружанне ў дапамогу, у дзеянне.
Па-другое, у каранавіруса ёсць акрэсленая група рызыкі – пажылыя людзі і людзі з цяжкімі захворваннямі. І мы павінны разумець, што, не пры-трымліваючыся рэкамендацый урачоў, мы патэнцыяльна становімся іх забойцамі.
З гэтым з’яўляецца іншая праблема: людзі бягуць у магазіны скупляць прадукты. Чым такія паводзіны абумоўлены і як трэба сябе паводзіць у такіх умовах: купляць усё, што дрэнна ляжыць, бо многія думаюць, што прадукты рэальна могуць закончыцца з-за наплыву людзей, або перачакаць? Можа, наогул варта мець запас круп і паперы на крайні выпадак?
У нас з вамі істэрычна сфарміраваліся два паталагічныя рэфлексы: страх дэфіцыту і цяга запасацца на крайні выпадак, якіх на нашым вяку было, на жаль, дастаткова. Так, канешне, зараз задача мінімізаваць выхады на вуліцу, таму, калі вам неабходны прадукты, лепш купіць іх адразу, напрыклад, на тыдзень, а не на пару дзён, як вы рабілі да гэтага. Аднак сітуацыя дакладна не такая, што прадукты знікнуць. Не знікнуць.
Урэшце, існуюць развітыя службы дастаўкі ежы. Так што ўсё не трагічна і не жахліва.
Крызіс, што разварочваецца на нашых вачах, справакаваў сітуацыю, калі вялікая колькасць людзей можа аказацца ў вымушаных водпусках, без свайго прывычнага бізнесу. Вось гэтага я спалохалася б і падумала пра тое, якія навыкі і кампетэнцыі патэнцыяльна запатрабаваныя рынкам працы, вы можаце ў сабе развіць. Так што вучыцеся, запісвайцеся на дыстанцыйнае навучанне, анлайн-курсы і г.д.
Крызіс (інш. грэч.: рашэнне, паваротны пункт) – гэта не канец, крызіс – гэта час, калі вам трэба падрыхтавацца да жыцця пасля крызісу.

Надзея ФІЛІМОНАВА, псіхолаг.

ФАКТ

З самага пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў сетцы запускалася мноства фэйкаў пра тое, што нібы ў бальніцах тысячы заражаных. Навошта нехта запускае такую інфармацыю, і як самому на яе не «клюнуць»? Пры тым, што зараз уся важная інфармацыя пра хваробу ляжыць на паверхні, людзі ўсё роўна думаюць, што ад іх нешта ўтойваюць.