Ляхавіччына: каб не стаць ахвярай галалёдзіцы- прытрымвайцеся парадаў доктара

Што прынесла халоднае арктычнае паветра на тэрыторыю Беларусі? Траскучыя маразы, снегапады, парывісты вецер, павышаную аварыйнасць на дарогах са снежнымі заносамі і шмат непрыемных «сюрпрызаў» для людзей.
Абмаражэнні, пераломы, траўмы — нязменныя спадарожнікі зімы. Як паведаміў урач-хірург Ляхавіцкай ЦРБ Сяргей Сяржантаў, за медыцынскай дапамогай за апошні тыдзень звярнуліся 2 маладыя мужчыны, якім быў пастаўлены дыягназ «абмаражэнне». Адзін з іх прыйшоў на прыём у хірургічны кабінет райпаліклінікі і зараз знаходзіцца на амбулаторным лячэнні, другі — у прыёмны пакой райбальніцы, і быў шпіталізаваны.
Пераломы і галалёдныя траўмы — звычайная з’ява для гэтай пары года. Безумоўна, ахвярай галалёдзіцы можа стаць кожны. Каб перасцерагчыся, Сяргей Сяржантаў раіць прытрымлівацца наступных правіл паводзін на вуліцы. Уважліва (і не толькі зімой) глядзець сабе пад ногі, абыходзіць небяспечныя месцы (лёд, схілы, лесвіцы і г. д.). Калі слізкае месца нельга абысці, перамяшчацца па ім невялікімі крокамі на крыху сагнутых нагах, наступаць на ўсю падэшву. Калі ўсё ж паслізнуліся, рэкамендуецца згрупавацца, прызямліцца на бок і перакаціцца. Перш, чым падняцца, пераканацца, што няма траўмаў. Можна папрасіць прахожых дапамагчы. Калі нікога няма побач, траўматолагі раяць павярнуцца на жывот, толькі потым уставаць і выпрамляцца, трымаючыся за якую-небудзь апору. Асаблівая парада модніцам: не варта надзяваць абутак на вялікім абцасе, лепш выбіраць на нізкім з рэльефнай падэшвай.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

4 thoughts on “Ляхавіччына: каб не стаць ахвярай галалёдзіцы- прытрымвайцеся парадаў доктара

  • 30/01/2013 в 16:54
    Permalink

    А чтобы не стать жертвой гриппа- у каждого есть свои проверенные рецепты. У меня, например, это витамины, чай на травах и побольше свежих фруктов. А ещё без необходимости меньше бывать в местах массового скопления людей

  • 31/01/2013 в 08:34
    Permalink

    Клюква, хорошее настроение и здоровый образ жизни- и гриппу не прорваться!

  • 31/01/2013 в 19:59
    Permalink

    Народная медицина — это очень хорошо. И чай с лимоном, и малиновое варенье, и незаменимая при простудах клюквы — всё поможет. Но при этом не следует забывать и про официальную медицину,её ещё никто не отменял.

  • 03/02/2013 в 16:18
    Permalink

    Век живи -век учись. Чай с лимоном, малиновое варенье и свежие фрукты круто при травмах, переломах и отморожениях. Так о чем там в статье? Ну желает народ высказаться и фсе)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *