Припарковался… В Ляховичах в центре города автомобиль въехал в придорожное дерево

22 красавіка каля чатырох гадзін раніцы на вуліцы Леніна ў Ляхавічах аўтамабіль “Форд” урэзаўся у прыдарожнае дрэва.

Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель рухаўся па вуліцы Леніна ў нікірунку Баранавічаў, але не справіўся з кіраваннем. З месца ДТЗ ён пайшоў. Падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі АДАІ затрымалі аўтаўладальніка недалёка ад аграгарадка Русінавічы. Ім аказаўся нецвярозы жыхар Ганцавічаў 1992 г.н.: у парах выдыхаемага ім паветра было 0,93 праміле алкаголю. На яго складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за тое, што знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап’янення і збег з месца аварыі.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.