Лучшие милиционеры работают в Ляховичах

Другі год запар Ляхавіцкі РАУС прызнаны лепшым на Брэстчыне.

У лютым 2012 года на калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Ляхавіцкі раённы аддзел унутраных спраў быў названы лепшым сярод аналагічных падраздзяленняў Брэстчыны і атрымаў кубак імя Валерыя Асташонка — за высокую эфектыўнасць аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў у папярэджанні і раскрыцці злачынстваў. Такая ўзнагарода дарагога вартая. Аднак, яна не заспакоіла ляхавіцкіх міліцыянераў, а, наадварот, прымусіла, як кажуць, адпавядаць статусу.
Акрамя спынення і раскрыцця правапарушэнняў і злачынстваў, супрацоўнікі розных падраздзяленняў РАУС праводзяць і шырокую прафілактычную работу, арганізоўваюць рэйды і спецаперацыі, шырокамаштабныя акцыі і мерапрыемствы па ўмацаванні грамадскага парадку.
І вынік зноў не прымусіў сябе чакаць: нашы міліцыянеры зноў прызнаны лепшымі на Брэстчыне сярод 11 аналагічных падраздзяленняў. Такім чынам, пераходны Кубак зноў застаецца ў Ляхавічах — другі год запар.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Кубак як пацвярджэнне высокага звання лепшага райаддзела міліцыі начальніку Ляхавіцкага РАУС Аляксандру Ермакову перадаў начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Іван Саўчыц.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *