Каб вам вярнулі пазыку. Ці можна заверыць распіску ў натарыуса?

На такое пытанне чытача «ЛВ» адказвае натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі Наталля МАЦЯС:

– Не, распіска ў атрыманні грашовых сродкаў не можа быць заверана натарыяльна. Але калі жадаеце засцерагчы сябе ад неабгрунтаваных прэтэнзій і спрэчак, можаце скарыстацца паслугамі натарыуса і заверыць дагавор пазыкі,па якім пазыкадаўца перадае пазычальніку грошы, а той абавязваецца іх вярнуць.
Натарыяльнае пасведчанне дагавора пазыкі мае шэраг пераваг:
– пры звароце да натарыуса ў абодвух бакоў ёсць магчымасць з дапамогай натарыуса больш канкрэтна вызначыць умовы, якія падыходзяць для данай сітуацыі;
– юрыдычна граматна выкласці ўсе ўмовы дагавора;
– у выпадку, калі сума пазыкі не была вернута пазычальнікам у тэрмін поўнасцю або часткова, у асобы, якая перадавала пазычальніку грошы, ёсць магчымасць звярнуцца за ажыццяўленнем выканаўчага надпісу, па якім сума доўгу бу-дзе спагнана з пазычальніка ў
бясспрэчным парадку без звароту ў суд, што з’яўляецца больш
простым, хуткім і менш дарагім спосабам спагнання запазычанасці.