Асцярожнасць – гарантыя бяспекі

Ужо сёлета на прадпрыемствах і ў арганізацыях праведзена 19 праверак тэхнічнага стану і захавання правіл эксплуатацыі і аховы працы пры абслугоўванні электраўстановак. Выяўлены 163 парушэнні, складзены 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
І ўсё ж людзі часта забываюцца, што электрычны ток хавае ў сабе смяротную небяспеку. Ён паражае нечакана, калі чалавек па неасцярожнасці датыкаецца да аголеных правадоў або металічнага корпусу няспраўнага электрапрыбора. Між іншым, абследаванні электраўстановак і ў прыватных спажыўцоў выяўляюць шмат праблем: старая электраправодка, няправільнае падключэнне электрапрыбораў (пральных машын, электрачайнікаў), “жучкі” на электралічыльніках. Такія спажыўцы штрафуюцца, ім выдаюцца прадпісанні на ўхіленне няспраўнасцей. Дзецям асаб-ліва патрэбна тлумачыць пра небяспеку, якую можа ўяўляць сабою электрычны ток, а таксама пра важнасць захавання правіл тэхнікі бяспекі пры яго выкарыстанні. Гэтай тэме было прысвечана 12 лекцый і гутарак, праведзеных у школах раёна.
Энерганагляд папярэджвае, што неасцярожнасць, неахайнасць прыводзяць да вялікіх непрыемнасцяў і нават могуць каштаваць жыцця.
Леанід КРАЎЧАНКА, начальнік энергаінспекцыі раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *