Криминал и происшествия в Ляховичском районе

У перыяд з 7 да 11 красавіка невядомы сарваў замок з дома ў в. Зубелевічы і забраўся ў жыллё. Гаспадары ацанілі знікшую маёмасць на суму 300 рублёў. Сярод выкрадзенага – электралобзік, падаўжальнік, нож і іншае.
РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 (крадзёж, учынены паўторна, альбо групай асоб альбо з пранікненнем у жыллё) Крымінальнага кодэкса.
У Зубелевічах праз акно выкралі саломарэзку. Устаноўлена, што абсталяванне “спатрэбілася” мясцовым жыхарам. Прычым адзін з іх неаднойчы судзімы. У яго адносінах выбрана мера затрымання – узяты пад варту.
У Гуце неўстаноўленая асоба зрэзала замок з дзвярэй дома і выкрала маёмасць на суму больш за 200 рублёў.
Напрыканцы красавіка райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу з дома ў Цыгані: невядомы забраў чужую маёмасць, сярод якой і элекрарухавік.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.