В Ляховичском районе автомобиль занесло и он выехал на полосу встречного движения

24 снежня каля 15 гадзін на 22-м кіламетры аўтадарогі Клецк-Ляхавічы (паміж Патапавічамі і Ляхавічамі) здарылася ДТЗ.

Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля «Кіа» накіроўся ў бок райцэнтра, не ўлічыў умовы надвор’я  і не справіўся з кіраваннем — транспартны сродак занясло   і ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Фальксвагенам». А пасля сутыкнення,  «Кіа» з’ехаў у кювет, дзе і спыніўся.

У аварыі  ніхто не пацярпеў, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Вадзіцелі былі цвярозыя, прышпілены рамянямі бяспекі, мелі  вадзіцельскія  пасведчанні. 
Транспартныя сродкі на зімовых колах. 

Вінаваты ў аварыі — вадзіцель «Кіа»  — жыхар Ляхавіцкага раёна 2001 г.н. Падчас выяснення сітуацыі  ўстаноўлена, што  яго аўтамабіль  не меў допуску да ўдзелу ў дарожным руху (без тэхагляду).  

Пацярпелы ў ДТЗ — ляхавічанін 1972 г.н.

Супрацоўнікі АДАІ нагадваюць, што зімовае надвор’е патрабуе  стрыманага  стылю кіравання, зыходзячы са стану праезнай часткі, бачнасці і сітуацыі на дарозе. Каб пазбегнуць спадарожнага сутыкнення, неабходна павялічыць дыстанцыю. Варта пазбягаць перабудаванняў і рэзкіх тармажэнняў, быць асабліва ўважлівымі  каля пешаходных пераходаў,  пры павароце налева або направа. З-за надвор’я абочыны на загарадных трасах могуць быць непрыдатныя для руху пешаходаў, таму трэба быць гатовы

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Ляхавіцкага РАУС.