За імгненне да бяды. Ляхавіцкія выратавальнікі знялі гадавалую дзяўчынку з падаконніка другога паверха

Фота выкарыстана як ілюстрацыя. 

Іўе, Лунінец, Мазыр—гэтыя населеныя пункты апошнім часам аб’ядноўвае страшная статыстыка: тут па розных прычынах—бяспечнасці і звычайнай абыякавасці дарослых, неналежнага выканання імі бацькоўскіх абавязкаў — выпадалі з вокнаў дзеці.

Магчыма, яшчэ  некалькі хвілін –і падобнай трагедыі было не пазбегнуць і ў Ляхавічах.  

 У мінулую нядзелю прахожыя навуліцы Южакова ў нашым райцэнтры былі ўражаны жахлівым відовішчам: на другім паверсе шматпавярховіка па падаконніку поўзала маленькае дзіця…

 Праз імгненне пасля атрымання паведамлення пра надзвычайную сітуацыю па ўказаным адрасе імчалі выратавальнікі. Яны знялі гадавалую дзяўчынку з падаконніка і перадала ў рукі медыкаў.  На шчасце, жыццю і  здароўю малышкі нічога не пагражае, і цяпер яна знаходзіцца пад назіраннем у педыятрычным аддзяленні райбальніцы.

Першы намеснік начальніка РАНС Сяргей Гатоўчыц расказаў, што ў кватэры, акрамя дзяўчынкі,  нікога не было.  Выпадак будзе разглядацца на камісіі па справах непаўналетніх, якая прыме рашэнне,  ці варта вярнуць дзіця ў сям’ю.Г

Фота: https://newsbash.ru