Артснаряд нашли в Ляховичском районе

Зямля вызваляецца ад рэшткаў вайны. Штодня ваеннаслужачыя сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 7404 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь абясшкоджваюць выбухованебяспечныя прадметы.

26 мая спецыялісты зноў выязджалі ў Ляхавіцкі раён. У вёсцы Тумашы трактар абганяў у агародзе бульбу і выкапаў з зямлі металічны прадмет, падобны на снарад.
Пра знаходку паведамілі ў РАНС. Выратавальнікі эвакуіравалі гаспадыню дома ў бяспечнае месца і апавясцілі пра надзвычайную сітуацыю суседзяў, адзначыў інжынер РАНС Дзмітрый Новік.
Сапёры ўстанавілі, што 76-міліметровы артснарад адносіцца да часоў Вялікай Айчыннай вайны. Ваеннаслужачыя вывезлі небяспечны артэфакт і абясшкодзілі на падрыўной пляцоўцы каля вёскі Карані, расказаў рэдакцыі камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы Алег Аршынаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.