Премии «Ляхавіцкага весніка» нашли своих обладателей

Каторы раз «Ляхавіцкі веснік» праводзіць конкурс сярод паштовых аддзяленняў сувязі і паштальёнаў на самую выніковую падпіску на раённую газету. І традыцыйна пацвярджаецца, што раёнка найбольш запатрабаванае друкаванае выданне сярод жыхароў Ляхавіччыны: 6035 нашых падпісчыкаў двойчы на тыдзень па серадах і суботах маюць магчымасць знаёміцца з навінамі жыцця раёна, вобласці, краіны, цікавымі падзеямі і землякамі, атрымліваць кампетэнтныя адказы службовых асоб і кансультацыі спецыялістаў, карысныя парады, не выходзячы з дому.
«Веснікаўцы» рады кожнаму падпісчыку, улічваюць меркаванні і пажаданні чытачоў, рыхтуючы кожны нумар газеты. А каб «ЛВ» своечасова прыходзіў па кожным адрасе, клапоцяцца нашы надзейныя памочнікі, адказныя за падпіску і дастаўку газеты, — калектыў раённага вузла паштовай сувязі.
Нядаўна падведзены вынікі чарговага конкурсу. Традыцыйныя прэміі «Ляхавіцкага весніка» знайшлі сваіх уладальнікаў. Сярод паштовых аддзяленняў лепшую падпіску на раёнку арганізавалі ў АПС «Ганчары» (начальнік Галіна Кузняцова), на другім і трэцім месцах адпаведна АПС «Сваятычы» (начальнік Ірына Папчэня) і «Альхоўцы» (начальнік Валянціна Собаль). Вызначаны і пераможцы сярод паштальёнаў. Падчас апошняй падпісной кампаніі найбольш вынікова спрацавалі Анастасія Буйкевіч, Галіна Марцінкевіч, Валянціна Мансурава. Асобна адзначаны і начальнік РВПС Вольга Арэхва, яе намеснік Таццяна Дарашэнка і інструктар па падпісцы Наталля Хмарук.
Спадзяёмся, што і далей наша супрацоўніцтва будзе такім жа плённым і выніковым.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *