Для атрымання дазволу на права працаўладкавання замежнага грамадзяніна наймальнік падае дакументы

За доўгім рублём адпраўляюцца ў замежжа не толькі жыхары нашай краіны, і іншаземцы прыязджаюць у Беларусь у пошуках заробку. Каб прыняць іх на работу на законных падставах, наймальніку неабходна ўлічваць некаторыя нюансы. У першую чаргу, кіраўнік прадпрыемства, арганізацыі ці індывідуальны прад-прымальнік абавязаны аформіць спецыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю замежнаму грамадзяніну ці асобе без грамадзянства. Працэдура афармлення займае да 15 дзён, гэтага часу дастаткова, каб упраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС вывучыла пададзеныя дакументы і праверыла патэнцыяльных работнікаў па спецыяльных уліках.
Для атрымання дазволу на права працаўладкавання замежнага грамадзяніна наймальнік падае наступныя дакументы: заяву ўстаноўленага ўзору; копію пашпарта мігранта ці іншага дакумента, які яго замяняе; квітанцыю аб аплаце дзяржаўнай пошліны ў памеры 5 базавых велічынь.
Для атрымання аналагічнага дазволу пры працаўладкаванні замежных грамадзян у колькасці ад 10 і больш чалавек, акрамя вышэйназваных дакументаў, наймальнік падае ў дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі праект працоўнага дагавора з замежным грамадзянінам ці асобай без грамадзянства, завераны подпісам кіраўніка і пячаткай; гарантыйнае пісьмо, якое пацвярджае магчымасць размяшчэння работнікаў. Усе вышэйпералічаныя дакументы выдаюцца тэрмінам на год.
За парушэнне міграцыйнага заканадаўства прадугле-джана адміністрацыйная адказнасць.
Разам з тым, ёсць катэгорыя замежных грамадзян, якім няма неабходнасці афармляць спецыяльны дазвол, каб працаваць на тэрыторыі Беларусі. Гэта датычыцца мігрантаў, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне, тых, хто хадайнічае аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай, часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь ці мае такі статус. Не патрэбны дазвол і грамадзянам той краіны, з якой Беларусь заключыла міжнародны дагавор аб роўных правах на працаўладкаванне. Такой краінай з’яўляецца Расійская Федэрацыя, з якой 3 лютага 2009 года было ратыфікавана адпаведнае пагадненне. Такім чынам, грамадзяне Расіі не разглядаюцца як працоўныя мігранты. Імі не з’яўляюцца і грамадзяне Рэспублікі Казахстан.
На ўсе пытанні адносна прыёму замежных грамадзян на работу можна атрымаць адказы, звярнуўшыся ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС.
Юрый ДЗЯМІД,
інспектар АГіМ РАУС.

http://turist.rbc.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *