У Ляхавічах веснавыя клопаты набіраюць абароты

Гаспадыня гандлёвага аддзела РВПС Таццяна Арцёмчык ведае густы сваіх пакупнікоў.

Хоць зіма і затрымалася, але веснавыя клопаты набіраюць абароты. Дачнікі і агароднікі гэтым часам актыўна папаўняюць запасы насення, што-нішто ўжо высяваюць у латкі і гаршкі на падаконніках. Пачкі з апетытнай агароднінай збіраюць зацікаўленых ля спецыялізаванага кіёска «Насенне» ААТ «Брэстсортнасенагародніна», у гандлёвым аддзеле раённага вузла паштовай сувязі. Што датычыцца апошняга, то тут гандаль насеннем ідзе бойка, пачынаючы са студзеня. На «ўра» разыходзіцца ўсё: ад цыбулі-сяўка да насення памідораў, агуркоў, капусты, морквы, салаты і г.д.
— Нам пастаўляе насенне «Мінсксортнасенагародніна». Кошт самы танны, а якасць — высокая. Зараз у продажы каля 80 відаў насення — на самыя розныя густы і запыты, — расказвае аператар сувязі Таццяна Арцёмчык.
За гады работы Таццяна вывучыла інтарэсы і схільнасці пакупнікоў. Часам лепш за агранома параіць, які від насення падыходзіць, напрыклад, для вырошчвання агародніны працяглага захоўвання ці для кансервавання. Дарэчы, практыкуюцца тут і папярэднія заказы. Вялікай папулярнасцю карыстаецца насенне разнастайных кветак.
Хутка сапраўдная вясна!
Галіна КАНЬКО

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

У Ляхавічах веснавыя клопаты набіраюць абароты: 1 комментарий

  • 26/03/2013 в 23:27
    Permalink

    Очень нравится обслуживание в торговом отделе!Всегда приветливый и доброжелательный продавец. Радует ассортимент товаров. Идёшь и думаешь-что вкусненького привезли?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *