На фінішнай прамой

Кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы выйшла на фінішную прамую. З учарашняга дня і па 24 красавіка ўключна кожны выбаршчык можа прыйсці на свой выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова. У гэтыя дні ўчасткі адкрыты для наведванняў з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Непасрэдна ў дзень выбараў 25 красавіка выканаць свой грамадзянскі абавязак можна будзе з 8 да 20 гадзін.

Дарэчы, дакументам, на падставе якога выдаецца бюлетэнь для галасавання, па пастанове Цэнтрвыбаркама з’яўляецца не толькі пашпарт, але і ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне дзяржслужачага, пенсіённае пасведчанне і студэнцкі білет (пры наяўнасці ў іх фотаздымкаў), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), від на жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *