Імунітэт да згубнай цягі. Немедыцынскае ўжыванне наркотыкаў не толькі небяспечна для здароўя і жыцця, яно супрацьпраўнае

Немедыцынскае ўжыванне наркотыкаў не толькі небяспечна для здароўя і жыцця, яно супрацьпраўнае і вядзе чалавека ўніз па сацыяльнай лесвіцы да злачынстваў. Наркаману для задавальнення згубнай цягі неабходны немалыя грошы. А дзе іх узяць падлетку? Ён бярэ іх у бацькоў або здабывае злачынным шляхам: крадзе або ўчыняе іншыя злачынствы.

Крок з дзяцінства ў дарослае жыццё звязаны з пераадоленнем відавочных і скрытых перашкод. Зразумела, што гэта лягчэй зрабіць, абапіраючыся на падтрымку блізкага чалавека. Галоўнае – па меры сталення дзяцей не аддаляцца ад іх, цікавіцца іх праблемамі, унікаць у іх інтарэсы і, канешне, уважліва адносіцца да кожнага пытання, якое ў іх узнікла.
Ва ўзросце 12 – 15 гадоў падлеткі пачынаюць набываць трывалыя сувязі ў сваім асяроддзі, менш бываюць дома і радзей звяртаюцца да бацькоў. Яны пачынаюць сутыкацца з рэаліямі рэчаіснасці, спрабуюць знайсці асноўныя жыццёвыя арыенціры.
Ва ўзросце 15 – 18 гадоў з’яўляюцца першыя прыкметы сталення. Гэта перыяд самасцвярджэння і набыцця ўпэўненасці, але і ў гэтым узросце дзеці маюць патрэбу ў бацьках, іх падтрымцы, дапамозе, разуменні.
Прымаемае дзецьмі рашэнне ў адносінах да наркотыкаў напрамую звязана з характарам узаемаадносін з бацькамі і ў многім вызначаецца ступенню павагі да іх. Нават у маленькага дзіцяці бываюць свае праб-
лемы. Трэба пастарацца зразумець і дапамагчы вырашыць іх. Бо ўжыванне наркотыкаў не дапаможа пазбегнуць цяжкасцяў, а толькі створыць новыя. Неабходна даходліва растлумачыць, што ўяўляюць сабой наркотыкі на справе, і як яны могуць паўплываць на стан арганізма чалавека.
Нельга не ўлічваць, што многія ўжываюць (часта неабгрунтавана) розныя лякарствы, у тым ліку і наркатычныя. У той жа час недастаткова ўвагі ўдзяляецца выхаванню асцярожнасці абыходжання з лекавымі прэпаратамі.
Пераканаць падлеткаў галаслоўнымі заклікамі не ўжываць наркотыкі практычна немагчыма. У размове з дзецьмі дарослы павінен шчыра выказаць сваё меркаванне пра наркотыкі і наркаманію, асабістыя адносіны да гэтай праблемы.
Добразычлівасць і падтрымка сям’і дапамагаюць выхаваць у дзяцей пачуццё ўласнай годнасці, упэўненасці ў сабе і здольнасці выказаць сваё меркаванне. Гэтыя якасці неабходны, каб процістаяць націску равеснікаў, якія ўжываюць наркотыкі і імкнуцца навязаць іншым сваю волю.
Лепшым імунітэтам да наркотыкаў з’яўляецца аптымістычная, актыўная, мэтанакіраваная і канструктыўная жыццёвая пазіцыя. Важна дапамагчы дзецям выпрацаваць такую пазіцыю.
Вялікае значэнне ў выхаванні негатыўных адносін да наркотыкаў мае дакладная, падрабязная інфармацыя пра іх і іх уздзеянне на чалавека. Карыснымі будуць прагляды тэлевізійных перадач. Наглядныя кадры і жывыя прыклады могуць аказаць моцнае эмацыянальнае ўздзеянне і прывесці да станоўчых вынікаў.
Абмяркоўваць тэму наркотыкаў патрэбна, не чакаючы ўзнікнення такой праблемы, каб не аказалася позна.
Бацькам варта памятаць, што юнакі і дзяўчаты яшчэ толькі вучацца быць дарослымі. Часта з-за адсутнасці жыццёвага вопыту і няўмення вызначаць галоўнае яны прымаюць за эталон у паводзінах дарослых павярхоўныя, знешнія прыкметы і спрабуюць іх капіраваць. Таму важна ведаць, з каго стараюцца браць прыклад дзеці.
Паважаныя землякі, усіх, хто валодае інфармацыяй аб супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з наркатычнымі сродкамі, просім паведаміць пра даныя факты па кантактных тэлефонах: 8-033-640-95-96 (МТС) – старшы оперупаўнаважаны ГНіСГЛ Ляхавіцкага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Котаў Дзмітрый Аляксеевіч; 102, 6-09-37 – АДС Ляхавіцкага РАУС або вашаму ўчастковаму інспектару.
Канфідэнцыяльнасць прадастаўленых звестак гарантуецца.

Дзмітрый КОТАЎ,
старшы оперупаўнаважаны  ГНіСГЛ РАУС.