Чый веласіпед згубіўся?

Ляхавіцкім РАУС праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні ўласніка безгаспадарнага дарожнага веласіпеда маркі Stels, які быў знойдзены 22 снежня 2021 года каля дома № 1 па вуліцы Садовай у вёсцы Зубелевічы Ляхавіцкага раёна.


Прыкметы знойдзенага веласіпеда: рама адкрытая, раскладная, афарбавана ў зялёны колер, на ёй ёсць надпіс Steks 710, руль спартыўнага тыпу, абады колаў серабрыстыя, закрыты ахоўнымі серабрыстымі шчыткамі, у спіцах абодвух колаў устаноўлена па адным катафоце, спераду і ззаду веласіпеда ўстаноўлены аранжавыя катафоты, сядзенне чорнае з белымі палосамі, на багажніку ёсць іржа, на рулі ўстаноўлены званок і люстэрка задняга віду.
Гаспадару веласіпеда просьба звярнуцца ў РАУС або патэлефанаваць па нумарах 6-06-11, 8-033-641-47-69 (МТС).
Аляксандр ХОМІЧ, участковы інспектар міліцыі.