Ляхавіцкія кансервы прыехалі ў «Сталіцу»

Цяпер на адной з буйнейшых гандлёвых пляцовак Мінска – у гадлёвым цэнтры «Сталіца» – істотныя пераўтварэнні: абнаўленне і рэбрэндынг, з мэтай папулярызацыі айчынных тавараў. Зручна і пакупнікам – у адным месцы можна набыць разнастайную прадукцыю беларускіх вытворцаў, параўнаць цэны і якасць.
На мясцовых пляцоўках прадстаўлены фірменные магазіны вядучых беларускіх вытворцаў.

У мінулую пятніцу ў «Сталіцы» было асабліва шматлюдна, урачыста і прэзентабельна. Гандлёвы цэнтр наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які пазнаёміўся з работай і перспектывамі развіцця гандлёвага цэнтра. Кіраўнік дзяржавы завітаў і ў секцыю, дзе самыя разнастайныя прадукты харчавання пад брэндам «Любімы Брэст» прадставіў канцэрн «Брэстмясамалпрам». І асабліва прыемна, што сярод мноства тавараў ёсць і ляхавіцкі адрас – ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». Прадпрыемства прывезла ў «Сталіцу» больш за два дзясяткі найменняў плода-агароднінных кансерваў для задавальнення пакупніц-кага попыту. Розныя віды соусаў, другія кансерваваныя стравы, агуркі, варэнне – няпоўны пералік ляхавіцкай заводскай прадукцыі.
– Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пахваліў нашу выставу-прапанову. Шмат захапляльных прыемных водгукаў пачулі ад пакупнікоў, якія прадэгуставалі прадукцыю. Многія здзіўляліся, што такая смаката выпускаецца на айчынных прадпрыемствах. Магчымасць прадаваць тавар у «Сталіцы» – гэта выдатная рэклама нашым плодаагароднінным кансервам. Плюс да ўсяго – ганарова прадстаўляць сваю прадукцыю сярод лепшых вытворцаў Брэстчыны, – адзначае дырэктар Ляхавіцкага кансервавага завода Аляксандр Вашчук.

Галіна КАНЬКО.