Прафілактыка – лепшае лячэнне

Зараз праводзіцца рэспубліканская акцыя па прафілактыцы анкалагічных захворванняў. Гэта група шырока распаўсюджаных і цяжкіх хвароб, якія штогадова забіраюць многія тысячы жыццяў на зямным шары. На вяршыні анкалагічнага рэйтынгу знаходзіцца рак скуры. Названае захворванне можа ўзнікнуць у любога чалавека, калі ён праводзіць шмат часу на сонцы, калі ў членаў яго сям’і быў рак скуры, калі маюцца радзімкі пэўнага тыпу ці вялікая іх колькасць, калі ён хутка абгарае на сонцы, у яго светлыя скура, валасы, вочы.
Для таго, каб зменшыць верагоднасць узнікнення захворвання, неабходна прытрымлівацца наступных правіл: на працягу ўсяго года падчас выхаду на вуліцу выкарыстоўваць сонцаахоўны крэм з каэфіцыентам аховы ад 15 і вышэй (асабліва летам); штомесячна правяраць сваю скуру і аб любых зменах яе стану неадкладна паведамляць урачу.
Асаблівае месца сярод форм рака скуры займае меланома. Гэта пухліна ўзнікае на клетках скуры, што надаюць ёй колер. Меланома можа хутка перайсці на іншыя тканкі і органы.
Пры лячэнні хваробы на ранняй стадыі эфектыўнасць павышаецца. Не- абходна назіраць за радзімкамі і звяртаць увагу на змены ў іх, а таксама на выпадкі ўтварэння новых радзімак. Насцярожыць павінны наступныя факты: адна палова радзімкі не адпавядае другой; яе краі няроўныя, шурпатыя; афарбоўка нераўнамерная з больш чым адным адценнем ці колерам; размер радзімкі перавышае гумку на карандашы або назіраецца змена яе размераў; існуюць змены ў адчуваннях у месцах знаходжання радзімак.
Яны могуць балець, свярбець, быць бугрыстымі, напухлымі, там можа прысутнічаць адчуванне вільгаці.
Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні на гэты конт або апасенні, звяртайцеся да свайго ўрача.
Таццяна УСЦЮШКОВА, урач-валеолаг Ляхавіцкай ЦРБ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *