Людзі, будзьце людзьмі!

Зімовы дождж за некалькі дзён амаль знішчыў снежнае покрыва, зрабіў вуліцы горада шэрымі і мокрымі. А месцамі яшчэ і вельмі небяспечнымі для пешаходаў. Згадзіцеся, мала прыемнага раніцай, спяшаючыся на работу ці ў школу, прыняць брудны салёны душ з лужыны. Хаця чаму толькі раніцай? Такая магчымасць у тых, хто, напрыклад, вымушаны пераходзіць мост праз Ведзьму ў райцэнтры, ёсць у любы час сутак. А вось ухіліцца ад фантана пырскаў з-пад колаў чарговага аўтамабіля, чый вадзіцель забыўся ці не палічыў патрэбным скінуць скорасць перад лужынай, пераехаць яе акуратна, у дзяцей і дарослых атрымліваецца не заўсёды.

На жаль, пра ўзаемапавагу і ўзаемаветлівасць асобныя нашы землякі-аўтамабілісты ўспамінаюць выключна тады, калі гэта датычыць іх.

Час ад часу хоць ненадоўга, але ўсе вадзіцелі становяцца пешаходамі. Хто ведае, можа і ім якраз у гэты момант давядзецца апынуцца каля лужыны. Шчыра сказаць, некаторым халодны брудны душ быў бы добрай навукай…

Людзі, будзьце людзьмі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *