Выберы свой шлях

Удзельнікі гэтага конкурсу цвёрда выбралі свой шлях – жыццё без наркотыкаў.

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама былі падведзены вынікі конкурсу агітацыйна-прафілактычных матэрыялаў “Скажы не наркотыкам!”. Ён сабраў больш за 50 работ, геаграфія якіх прадстаўляе практычна ўсю вобласць. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі школьнікі, навучэнцы каледжаў, працоўная моладзь.

Журы конкурсу вызначыла лепшыя работы па заяўленых намінацыях. Начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Уладзімір Сычэўскі выканаў сваю першую ў новым спецыяльным званні публічную місію – на сходзе асабовага саставу УУС уручыў дыпломы і каштоўныя падарункі лаўрэатам. Такія акцыі пацвярджаюць, што ў нас шмат таленавітых маладых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, неабыякавых да праблем сучаснага грамадства. Гэта адзначыў кіраўнік праваахоўнай службы вобласці   на цырымоніі ўзнагароджання.

Конкурс абавязкова атрымае працяг, у гэтым перакананы яго галоўныя арганізатары – супрацоўнікі ўпраўлення наркакантролю УУС. Па словах яго начальніка Андрэя Ярошыка, актыўны ўдзел насельніцтва, а тым больш моладзі ў падобных мерапрыемствах – адна з самых дзейсных формаў прафілактыкі наркаманіі.

З матэрыяламі, дасланымі на конкурс, і інфармацыяй пра яго пераможцаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Прэс-служба УУС  аблвыканкама

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *