“Аднойчы спякотным днём”

У газеце “Ляхавіцкі веснік” № 44 ад 15  чэрвеня 2011г. пад рубрыкай  “Як мы адпачываем” была змешчана  публікацыя з фотаздымкамі “Аднойчы спякотным днём”. У ёй згадваліся факты  парушэння прыродаахоўнага заканадаўства (у прыватнасці, размова ішла пра засмечванне прыбярэжнай паласы).

На  матэрыял адрэагаваў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Баргамон, які  паведаміў: “Па фактах, указаных у артыкуле,  супрацоўнікі інспекцыі правялі рэйды з мэтай абследавання названых месцаў, выяўлення іншых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Па выніках праверкі ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас” як землека-     рыстальніку накіравана пісьмо-патрабаванне аб неадкладным прыняцці мер па ачыстцы ўчасткаў лесу, якія прылягаюць да месцаў купання  і адпачынку насельніцтва на вадасховішчы Мінічы, у тым ліку і каля былога аздараўленчага лагера “Арляня”.

Няма сумненняў, што  работнікі лясгаса чарговы раз навядуць парадак на гэтай тэрыторыі  і зноў прыбяруць за “дзікімі” адпачываючымі, якія самі ў першую чаргу павінны прыбраць за сабой месца адпачынку і, увогуле, адпачываць так, каб не нашкодзіць прыродзе. Культурныя людзі так і робяць, за іншых гэта даводзіцца рабіць камусьці…

Сяргей Баргамон таксама праінфармаваў, што з пачатку года інспекцыяй выдадзена 26 пісьмаў-патрабаванняў па навядзенні парадку на падведамасных тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, складзена   8 пратаколаў на фізічных і юрыдычных асоб,  агульная сума штрафаў склала 1570 тысяч рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *