Заплаціць!

У чэрвені гэтага года было выяўлена незаконнае падключэнне водаправода да  кватэры № 2 у доме № 4 па вуліцы Палявой у аграгарадку Нача. Гаспадар кватэры Ю. А. Бецька не заключыў дагавор з камунгасам на карыстанне вадой і  не ўстанавіў вадамеры.

Камунгас накіраваў згаданаму грамадзяніну прадпісанне, у якім папярэдзіў: калі запазычанасць  перад камунгасам не будзе пагашана,  спыніцца падача вады, а запазычанасць будзе спагнана праз суд. Да ўказанага тэрміну Ю.А. Бецька не разлічыўся за даўгі, таму падача вады была спынена. У ліпені прадпрыемства звярнулася ў суд з іскам аб спагнанні  запазычанасці з даўжніка.  Апошні, дарэчы, прысутнічаў толькі на адным з 4 судовых пасяджэнняў. 19 жніўня судом Ляхавіцкага раёна было вынесена рашэнне аб спагнанні з Ю. А. Бецькі на карысць КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” сумы запазычанасці ў памеры 1348680 рублёў. Каб выплаціць доўг,  даўжніку давялося ўладкавацца на працу. У жніўні ён адпрацаваў у ДУ “Нача” 17 рабочых дзён, больш  на работу не выйшаў і быў звольнены за прагулы…

Таццяна ЛЯШУКОВА,
юрысконсульт Ляхавіцкай ЖКГ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *