“Тэрмінал у абяцаннях”

У газеце “Ляхавіцкі веснік” №  69 ад 10 верасня 2011 г. пад рубрыкай  “Вяртаемся да надрукаванага” змешчана  публікацыя  “Тэрмінал у абяцаннях”. У ёй нагадвалася аб нявыкананым абяцанні райпо па ўстаноўцы плацёжных тэрміналаў у прамысловых аддзелах “Дома гандлю”. У прыватнасці, пра гэта ішла размова ў публікацыі “Шопінг па-ляхавіцку” (“ЛВ” № 12 ад 16.02.2011 г.) і рэзанансе на яе (“ЛВ” №23 ад 30.03.2011г.) кіраўніцтва раённага спажывецкага таварыства.

На  матэрыял адрэагаваў  старшыня райпо Васілій Некрашэвіч: “ Згодна пісьма Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2010 г., крытэрыем устаноўкі плацёжных тэрміналаў у аб’ектах гандлю сістэмы спажывецкай кааперацыі з’ўляецца атрыманне выручкі па кожным гандлёвым аб’екце ад продажу тавараў, выканання паслуг за папярэдні каляндарны год у памеры больш за 30000 базавых велічынь ці больш як 87 мільёнаў рублёў штомесячна. У “Доме гандлю” ў прамысловым аддзеле працуюць 5 разлікова-касавых вузлоў, па кожным з іх сярэдні тавараабарот вагаецца ад 15 да 70 мільёнаў рублёў. Такім чынам, устаноўка плацёжных тэрміналаў на сённяшні дзень у прамысловых аддзелах “Дома гандлю” не з’яўляецца мэтазгоднай”.

Адказ атрыманы, але застаецца незразумелым адно: навошта  было кіраўніцтву райпо абяцаць у першым рэагаванні, што тэрмінал будзе ўстаноўлены ў красавіку 2011 года?  Тут і ўзнікае пытанне: няўжо ў кулінарыі “Колас” тавараабарот большы, чым у прамысловых аддзелах «Дома гандлю»? Размова ідзе пра зручнасць пакупнікоў, якая, відаць, не вельмі хвалюе кіраўніцтва райпо.

Таксама кіраўнік райпо нагадаў, што цяпер у гандлёвых прадпрыемствах спажыўкааперацыі ў раёне  працуюць 12 плацёжных тэрміналаў. Сёлета яны ўстаноўлены ў магазінах “Меркурый”, “Шчара”, кулінарыі “Колас”, райпоўскіх крамах у Русінавічах і Галаўнінцах. Да канца года запланавана ўстаноўка яшчэ 3 тэрміналаў у магазінах “Мэбля” і ў крамах у  Задвор’і і Тухавічах.  З верасня гэтага года  ў магазіне “Гаспадарчыя тавары” дзейнічае спецыяльны лаяліці-праект: пры разліку за тавар пластыкавай карткай пакупніку даецца 2-х працэнтная скідка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *