Удар пад дых

У пятніцу вечарам у Вялікім Гарадзішчы паміж сужыцелямі разгарэлася  сварка. На абарону маці ўстала дачка вяскоўкі, за што і атрымала ад нецвярозага “сваяка” ўдар нажом у жывот. Ён, дарэчы, ужо пераступаў дазволеную мяжу – быў судзімы за грабёж. Зараз пацярпелая 1991 года нараджэння  знаходзіцца ў бальніцы, а 49-гадовы злачынца – у ізалятары часовага ўтрымання РАУС. Яму, згодна ўзбуджанай крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 147 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
3 чэрвеня вечарам 31-гадовы ляхавічанін з-за асабістых непрыязных адносін у п’яным чадзе пачаў збіваць брата сваёй маці. З-за стану здароўя інвалід I групы не мог супраціўляцца… Пляменнік нанёс дзядзьку мноства траўмаў,  ад якіх той памёр. Пра здарэнне ў міліцыю паведаміла сястра загінуўшага, якая і знайшла яго цела. Падазроны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання РАУС. З ім працуюць следчыя. Для высвятлення ўсіх абставін праводзіцца агляды, допыты, назначаны комплекс экспертных даследаванняў.
Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы  2 артыкула  139 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасцю). Максімальнае пакаранне – пажыццёвае заключэнне ці смяротнае пакаранне, мінімальнае прадугледжавае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік райаддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *