Для “правільнай” пенсіі – дакладная інфармацыя

Кожны пенсіянер мае права на своечасовае атрыманне пенсіі, налічанай  у правільным размеры.

У гэтым зацікаўлены і спецыялісты пенсійнага сектара ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, якія непасрэдна займаюцца налічэннем гэтых дзяржаўных выплат.

Пры звароце за назначэннем пенсіі грамадзянін піша заяву ўстаноўленага ўзору, а таксама – распіску пра тое, што ў абавязковым парадку павінен папярэджваць органы, якія займаюцца прызначэннем і выплатай пенсій, пра абставіны, якія могуць паўплываць на змяненне памеру выплат (у прыватнасці – прыём ці звальненне з работы, перамену месца жыхарства і г. д.). Вышэйзгаданае прадугледжана артыкулам 93 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” не толькі для пенсіянера, але і для работадаўца.

Сёлета ў ліпені і верасні згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выплачвалася аднаразовая матэрыяльная дапамога непрацуючым пенсіянерам. З-за таго, што многія пенсіянеры  забылі паведаміць пра прыём ці звальненне з работы, пра што не паведамілі і работадаўцы, выплата матэрыяльнай дапамогі прайшла не зусім гладка і своечасова. З боку людзей, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, спецыя-лістам пенсійнага сектара даво-дзілася выслухоўваць абвінавачванні ў тым, што выплата матэрыяльнай дапамогі праводзілася пазней устаноўленага тэрміну. Былі выпадкі, калі даводзілася вырашаць пытанне аб вяртанні незаконна атрыманай сумы.

У раёне зараз налічваецца 9100 атрымальнікаў розных відаў пенсій, звесткі пра якіх знахо-дзяцца ў спецыяльнай базе даных. І  толькі тады, калі пенсіянеры і работадаўцы будуць прадастаўляць своечасовыя і правільныя звесткі, то і правільныя, і ў час налічаныя памеры выплат будуць гарантаваны. Дакладныя звесткі аб факце работы неабходны не толькі ў выпадку аднаразовых выплат, але і для выплаты правільнага памеру пенсій штомесячна, асабліва тым пенсіянерам, у якіх індывідуальны каэфіцыент заробку перавышае 1,3.

Дзіяна ТРЫСЦЕНЬ,
намеснік начальніка
ўпраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай
абароне райвыканкама

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *