А ў нас – лепшы бівак

Ярка заявіла пра сябе ляхавіцкая каманда «Патрыёты» на абласным турыстычным злёце падлеткаў «Рубеж-2019», які адбыўся ў Целяханах Івацэвіцкага раёна. У ім удзельнічалі 19 дружын з розных раёнаў Брэстчыны.

У складзе каманд у асноўным былі юнакі і дзяўчаты, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
«Патрыёты» (у каманду ўвайшлі старшакласнікі СШ № 2) сталі лепшымі.

Аляксей ПАЛЯШЧУК, участковы інспектар ІСН РАУС.