Мост ждёт реабилитация. Будет сделан ремонт моста в Ляховичском районе

Мост праз раку Шчара на аўтадарозе Р-4, якая злучае Ляхавічы і Баранавічы, чакае рамонт. Пра гэта “ЛВ” расказаў начальнік ДЭУ-24 РУП “Брэстаўтадар” Уладзімір Есьман.
Зараз ідзе падрыхтоўка дакументаў па выбары падраднай арганізацыі для выканання работ па капітальным рамонце. Заказчыкам работ з’яўляецца рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар».
Да капрамонту плануюць прыступіць сёлета ў другім квартале. На гэтыя мэты будуць накіраваны больш за 900 тысяч рублёў рэспубліканскага бюджэту. Згодна праекта, мост абновіцца на даўжыні 45 метраў. Заменяць лісты палатна, асфальтабетоннае пакрыццё, часткова пліты пралётаў, поручні і бар’ерную агароджу, рэканструююць і тратуар.
Капрамонт будзе доўжыцца каля шасці месяцаў. Згодна праектнай дакументацыі, на гэты час будзе ўстаноўлены аб’езд па старым мосце каля зоны адпачынку.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.