Не спяшайцеся згаджацца. Махляры актывізаваліся

«Вам неадкладна трэба замяніць пробкавыя засцерагальнікі электралічыльніка на аўтаматычныя выключальнікі». З такой прапановай апошнім часам прыходзяць у асноўным да пажылых вяскоўцаў прадстаўнікі прыватнай фірмы. Довады прыводзяць сур’ёзныя: маўляў, як толькі ўвядуць у эксплуатацыю атамную электрастанцыю ў Астраўцы, пачнуцца перабоі з электрычнасцю. І, нягледзячы, што кошт такой замены немалы, некаторыя грамадзяне падпісваюць дагавор на гэтыя работы.
– Не спяшайцеся згаджацца на прапанову. АЭС ніякую нагрузку на паступленне электрычнасці ў вашы дамы не прынясе. Акрамя таго, кошт работ, якія прапануе фірма, адназначна завышаны. Увогуле, лепш падстрахавацца і па ўсіх такога кшталту работах патэлефанаваць у раён электрасетак па нумары 2-14-46, – адзначае начальнік РЭС Віктар Станкевіч.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.