Шопінг па-школьнаму. Як зрабіць кампетэнтны выбар і на што ў першую чаргу звяртаць увагу пры куплі тавараў для школьнікаў

«Ад таго, наколькі адказна бацькі падыходзяць да такога шопінгу, шмат у чым залежыць здароўе, кам- форт і настрой, з якім дзіця будзе вучыцца. Парада самая важная: уважліва чытайце і вывучайце маркіроўку», – рэкамендуе начальнік аддзела дзяржаўнага нагляду за тэхнічнымі рэгламентамі і стандартамі ў лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці і будіндустрыі інспекцыі Дзяржстандарту па Мінскай вобласці і горадзе Мінску Людміла Кузняцова. Прадукцыя, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, падпадае пад дзеянне абавязковага тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза (ТР МС 007/2011), аб адпаведнасці якому сведчыць знак ЕАС у маркіроўцы тавару.

Эксперт раіць уважліва вывучаць памяткі па эксплуатацыі, паколькі ёсць вырабы для кароткачасовага нашэння, напрыклад, спартыўнага пры-значэння. Акрамя таго, важна паглядзець састаў матэрыя-лу. «Лепшыя ўласцівасці гіграскапічнасці і паветра-пранікальнасці ў натуральных тканін. Калі ў маркіроўцы вырабу заяўлены састаў матэрыялу, які перавышае 75 працэнтаў поліэстэру, то, як паказвае практыка, у вырабу будзе дрэнная гіграскапічнасць. Гэта варта ўлічваць пры выбары блузаў, жакетаў, сукенак для дзяўчынак, кашуль і штаноў для хлопчыкаў. У такім адзенні будзе цяжка дыхаць, у ім ствараецца парніковы эфект», – растлумачыла Людміла Кузняцова.

На вырабе не павінна быць нейкіх дэфектаў: ​​зацяжак, дзірак, расплыву фарбы, плям. Швы павінны быць без пропуску шыўкоў, краі і пецелькі – якасна апрацаваны. «Неабходна таксама праверыць, як зашпільваюцца і расшпільваюцца замкі-маланкі, цi трымаюць ліпучкі, ці няма ў металічнай фурнітуры слядоў іржы і акіслення», – дадала яна.

Пры выбары абутку для школьніка важна звярнуць увагу на матэрыял падкладкі і верху, вышыню абцаса. «Аддавайце перавагу абутку з натуральных матэрыялаў: скуры або тэкстылю. Яны маюць уласцівасць адаптавацца да анатамічнай формы дзіцячай нагі.

Прысутнасць сінтэтычных валокнаў у матэрыялах, што прымяняюцца для падбіўкі і вусцілак абутку, можа выклікаць у дзіцяці алергічную рэакцыю, а таксама зніжае гігіенічныя ўласцівасці абутку. Таму падбіўка і вусцілкі павінны быць з гіграскапічнага матэрыялу, звычайна з натуральнай скуры або тэкстылю», – адзначыла начальнік аддзела.

Яшчэ адзін важны момант – наяўнасць супiнатара, які папярэджвае плоскаступнёвасць і фарміруе нармальны звод ступні. Падэшва павінна быць гнуткай, паколькі слаба гнуткая падэшва ўскладняе рухі пры хадзе і павышае стамляльнасць дзіцяці. Неабходны невялікі абцасік вышынёй 5-10 міліметраў. Ён патрэбны для таго, каб нага не з’язджала назад, растлумачыла эксперт.

Людміла Кузняцова рэкамендуе набываць абутак для дзяцей толькі пасля прымеркі, выбраўшы максімальна прыдатны размер. Куплены на выраст або цесны абутак можа дэфармаваць косці пальцаў ног, развіць плоскаступнёвасць або прывесці да храстковых нарасцей. Гэта стварае рызыку ўзнікнення артапедычных захворванняў.

Выбіраючы ранец, рукзак або партфель для школьніка, варта звярнуць увагу на масу вырабу. Яна павінна быць не большая за 700 грамаў, калі прызначаны для навучэнцаў пачатковых класаў, і не большая за кілаграм – для навучэнцаў сярэдніх і старшых класаў. Калі вага будзе большая за ўказаную, то з цягам часу гэта можа прывесці да дэфармацыі паставы дзіцяці. Ранцы, рукзакі або партфелі павінны мець дэталі і (або) фурнітуру са святлоадбівальнымі элемен-тамі на пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане і вырабляцца з матэрыялаў кантрасных колераў. У ранцаў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту абавязкова наяўнасць формаўстойлівай спінкі, а шырыня плечавых рамянёў у верхняй частцы на працягу 40-45 сантыметраў павінна быць не меншая за 3,5 сантыметра.

БЕЛТА.