Лепш рамонкі, чым мак

Спажыванне наркотыкаў штогод нясе бяду мільёнам семьяў ва ўсім свеце. Праблема незаконнага абароту наркотыкаў не ведае расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных межаў. Усё часцей з-за прымянення наркотыкаў падвяргаецца небяспецы адна з самых галоўных каштоўнасцей нашай цывілізацыі — чалавечае жыццё.

Праблема наркаспажывання і наркабізнесу на сённяшні дзень з’яўляецца адной з самых актуальных. Яна наносіць асноўны ўдар па падрастаючым пакаленні, уяўляючы рэальную пагрозу для сацыяльнай бяспекі сям’і і грамадства ў цэлым. Ужыванне наркотыкаў суправаджаецца неадэкватнымі паводзінамі і сацыяльнай ізаляцыяй, прыводзіць да ўчынення злачынстваў (насілле, шантаж, крадзяжы, забойствы).

На тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання РАУС пастаянна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне, прафілактыку і папярэджанне злачынстваў па лініі незаконнага абароту наркатычных рэчываў і іх прэкурсораў.

Па даных наркалагічнага кабінета ЦРБ, у Ляхавіцкім раёне на ўліку па катэгорыі «наркаман» стаіць сямёра грамадзян (трое – па катэгорыі «таксікаманія», чацвёра – па катэгорыі «наркаманія»).

Супрацоўнікі РАУС пастаянна выступаюць у навучальных установах і працоўных калектывах, расказваюць пра згубныя наступствы спажывання наркатычных срод-каў і псіхатропных рэчываў.

Супрацоўнікі ўсіх службаў РАУС праводзяць адпрацоўкі забаўляльных устаноў, размешчаных на тэрыторыі раёна, з мэтай выяўлення асоб, якія ўчыняюць правапарушэнні і злачынствы па лініі наркагандлю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.

З мэтай недапушчэння сяўбы, вырошчвання, збору і распаўсюджвання наркаўтрымліваючых культур на тэрыторыі раёна, а таксама ўхілення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць распаўсюджванню наркотыкаў расліннага паходжання, праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні і знішчэнні раслін маку і каноплі.

Сёлета выяўлена тры факты незаконных пасеваў маку (агульная маса знішчаных раслін – 15,9 кілаграма на плошчы 87 квадратных метраў). Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (па арт. 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь) за незаконнае вырошчванне раслін маку і каноплі тры грамадзяніны.

Звяртаемся да землякоў з просьбай пры наяўнасці інфармацыі пра дзікарослыя зараснікі, асобныя расліны каноплі і маку, незаконныя пасевы ўказаных раслін паведамляць пра даныя факты па кантактных тэлефонах: 8-033-640-95-96 (МТС) – старшы оперупаўнаважаны ГНіСГЛ Ляхавіцкага РАУС лейтэнант міліцыі Котаў Дзмітрый Аляксеевіч; 102; 2-48-37 – АДС Ляхавіцкага РАУС або ўчастковаму інспектару, які абслугоўвае ваш сельсавет.

Дзмітрый КОТАЎ,старшы оперупаўнаважаны ГНіСГЛ РАУС.