Праводзіцца праверка

У мінулы панядзелак каля шасці гадзін раніцы ў РАУС паступіў тэлефонны званок: мужчына паведаміў, што прыкладна ў 80-100 метрах ад моста ў райцэнтры ўбачыў у вадзе цела чалавека. На месца здарэння выехалі аператыўна-следчая група РАУС, супрацоўнікі РАНС. Устаноўлена, што загінулая – жыхарка горада Кобрына, 1996 года нараджэння. Праводзіцца праверка. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік РАСК.