Авария на автодороге Ляховичи-Барановичи

22 красавіка ў 12.30 на 14-м кіламетры аўтадарогі  Р-4, недалёка ад Дарава-Чыж, адбылося ДТЗ: сутыкнуліся «фальксваген» і бус, якія ехалі ў спадарожным напрамку.

Устаноўлена, што  аўтамабіл «фальксваген», якім кіравала 44-гадовая жыхарка раёна,  ехаў  ў напрамку горада Баранавічы. Легкавушка не змагла затармазіць, нягледзячы на спробы вадзіцеля  спыніць транспартны сродак, тармазы не спрацавалі. У выніку аўтамабіль  сутыкнуўся з бусам «ГАЗ», які ехаў наперадзе.

У аварыі людзі не пацярпелі, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. «ГАЗ» належыць адной з арганізацый Салігорска, за рулём знаходзіўся жыхар горада 1975 г.н. 

Вадзіцелі цвярозыя, прышпілены рамянямі бяспекі, у парадку дакументы.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.