На прамой лініі –КДК

У Ляхавіцкім райвыканкаме з 30 жніўня па 1 верасня 2021 года з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 будзе праведзена прамая тэматычная тэлефонная лінія Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці па пытаннях паўнаты ўкаранення і выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва, мэтавым і эфектыўным выкарыстанні бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці ў Ляхавіцкім раёне. У час прамой тэматычнай тэлефоннай лініі вы можаце паведаміць пра факты немэтавага і неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, парушэнняў пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, незабеспячэння належнага ўзроўню сацыяльных стандартаў. Спецыялісты КДК уважліва вывучаць кожны зварот, выкладзеныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб’ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Звярнуцца на прамую тэматычную тэлефонную лінію і задаць сваё пытанне можна па тэлефоне 2-10-45.