Наша планета – наша здароўе. 7 красавіка — Сусветны дзень здароўя

«Наша планета, наша здароўе» – тэма сёлетняга Сусветнага дня здароўя, які традыцыйна адзначаецца 7 красавіка. Важна на фоне пандэміі каранавіруса, экалагічнага крызісу на ўсёй планеце, узрастаючай колькасці захварэлых анкалагічнымі, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі прымаць неадкладныя меры для аховы здароўя чалавека.

Задача дзяржавы – клопат пра здароўе сваіх грамадзян, пачынаючы з іх нараджэння. У Беларусі надаецца значная ўвага пытанням захавання і ўмацавання здароўя людзей, асаблівы акцэнт – на прафілактыку шкодных звычак, прапаганду здаровага ладу жыцця. У межах рэспубліканскага праекта «Здаровыя гарады і вёскі» на Ляхавіччыне рэалізуецца праект «Ляхавічы – здаровы горад». Ён прапагандуе моду на здароўе і прадугледжвае павышэнне ўзроўню медыцынскага абслугоўвання, зніжэнне распаўсюджанасці курэння і злоўжывання алкаголем, паляпшэнне стану здароўя дзяцей і дарослых, забеспячэнне пазітыўнага жыццёвага   вопыту. А мэта праекта – стварыць такія ўмовы, каб землякі думалі пра сваё здароўе яшчэ да таго, як захварэлі, каб заняткі фізкультурай, правільнае харчаванне, пазітыўны душэўны стан сталі нормай жыцця кожнага з дзяцінства. І ўжо зроблена нямала: дзейнічаюць шэсць школ здароўя (хворых цукровым дыябетам, трэцяга ўзросту, пасля аперацый на сэрца, маладых бацькоў, маладажонаў, прафілактыкі траўматызму, тэрыядытнай паталогіі). Здароўе чалавека ў многім залежыць ад яго самога.

Наталля ЮРУЦЬ,
інструктар-валеолаг райЦГіЭ.