Да каго прыйдзе праверка

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю размешчаны планы выбарачных праверак на другое паўгоддзе 2022 года.
У план уключана 383 праверкі ў адносінах 328 суб’ектаў гаспадарання, з іх 283 (73,9 працэнта) – праверкі наглядных органаў (пытанні, што датычацца забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя). Пры гэтым 48 суб’ектаў будуць правераны ў рамках сумесных праверак адначасова некалькімі кантралюючымі (нагляднымі) органамі.
Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі Міністэрства аховы здароўя – 69 (18 працэнтаў агульнай колькасці), Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – 60 (15,7 працэнта), Міністэрства прыродных рэсур-саў і аховы навакольнага асяроддзя – 46 (12 працэнтаў), Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – 45 (11,7 працэнта). Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці плануе правесці дзесяць праверак.
У план выбарачных праверак уключэнне новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама дабаўленне кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўцы па праверцы не дапускаецца. Унясенне змяненняў у план магчыма толькі ў выпадку выключэння праверкі, выключэння са складу выканаўцаў праверкі або пры змяненні месяца пачатку яе правядзення.
КДК Брэсцкай вобласці.