Здарэнне на пашы. Трагічны выпадак здарыўся каля аграгарадка Востраў Ляхавіцкага раёна

Трагічны выпадак здарыўся 27 ліпеня каля аграгарадка Востраў. Пенсіянер 1950 г. н. пас на адлегласці ад вясковага статка сваю карову, якая пасля падышла да статка.
У нейкі момант пастух заўважыў, што вясковец корчыцца ад болю. Медыку з ФАПа пацярпелы расказаў, што яго ў жывот ударыў бык са статка.
Мужчыну на хуткай дапамозе адправілі ў райбальніцу, дзе ён ад атрыманай траўмы памёр.
Па даным факце РАСК праводзіць праверку.

Дзмітрый ГАТОЎЧЫЦ, намеснік начальніка РАСК.