Дарожныя сітуацыі ў Ляхавіцкім раёне

Вечарам 12 студзеня на аўтадарозе Ляхавічы-Крывошын-Свяціца, недалёка ад вёскі Крывошын, вадзіцель Рэно няправільна выбраў скорасць руху, не ўлічыў умовы надвор’я і з’ехаў у кювет. 

У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Машына атрымала механічныя пашкоджанні.

Устаноўлена, што вадзіцель 1980 г.н., жыхар Баранавічаў,   быў цвярозы. 

Праз пару гадзін на 23-ім кіламетры аўтадарогі Баранавічы — Ляхавічы пры сустрэчным раз’ездзе   Аўдзі А6 і фуры МAN з даху прычэпа  аўтацягніка на лабавое шкло аўтамабіля ўпала льдзіна.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, шкло атрымала пашкоджанні.

Вадзіцелі былі цвярозыя. У дзеяннях вадзіцеля фуры парушэнняў не выяўлена. 

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.