Вясновы настрой. Сярод дыпламантаў абласнога этапу конкурсу «Жанчына года-2018» прадстаўніцы Ляхавіцкага раёна

У мінулы чацвер у Брэсце ўрачыста ўшаноўвалі ўдзельніц абласнога этапу конкурсу «Жанчына года-2018». Сярод дыпламантаў і таленавітыя, абаяльныя, мэтанакіраваныя прадстаўніцы Ляхавіцкага раёна.

Ларыса Глеб (здымак злева) – жанчына з невычэрпнай энергіяй, здаецца, натхненне заўсёды крочыць з ёй побач. Яна бібліятэкар Падлескай бібліятэкі, школьны педагог-арганізатар, педагог дадатковай адукацыі і… Не дзіўна, што Ларыса стала лаўрэатам абласнога этапу конкурсу «Жанчына года» ў намінацыі «Актыўная жыццёвая пазіцыя» і ўдастоена дыплома другой ступені.
Наталля Лойка (здымак справа) і яе кафэ «Калі ласка» ў нашым райцэнтры палюбіліся многім. Якая ж заслужаная і радасная навіна: у намінацыі «Лідарства і паспяховае кіраўніцтва» яна лаўрэат. У гэтай неверагодна абаяльнай жанчыны таксама дыплом другой ступені.
Віншуем!

Маргарыта КУХТА.

Фота аўтара.