Паважаныя жыхары раёна! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята сімвалізуе павагу да гераічнага мінулага нашага народа і гонар за сучасную беларускую армію. Мы аддаём даніну павагі нашым бацькам, дзядам і прадзедам, якія адстаялі свабоду і незалежнасць краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, якія з гонарам выканалі воінскі абавязак у «гарачых кропках» планеты, і тым, хто сёння стаіць у армейскім страі.
У гэты дзень мы віншуем усіх мужчын, хто мірнай і сумленнай працай уносіць уклад у развіццё сваёй малой радзімы, прымнажае нацыянальнае багацце.
Жадаем усім абаронцам Айчыны моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, шчаслівага і мірнага жыцця на роднай зямлі.

Раённы выканаўчы камітэт.               Раённы Савет дэпутатаў.