Знойдзена!

Пад вечар у мінулую суботу ў вёсцы Дарава-Чыж пайшла з дома ў невядомым напрамку 75-гадовая пенсіянерка, якая пакутуе на хваробу Альцгеймера. Раніцай 24 лютага яе муж звярнуўся ў міліцыю. Пошукавыя мерапрыемствы праводзілі супрацоўнікі РАУС і пошукава-выратавальны атрад «Ангел» г. Баранавічы. Адпрацоўвалася тэрыторыя ў напрамку Баранавічаў і Ляхавічаў, трымалася сувязь і з установамі аховы здароўя. Аказалася, што яшчэ вечарам 23 лютага хуткая дапамога даставіла жанчыну ў Баранавіцкі псіханеўралагічны дыспансер. Яе здароўю, па словах медыкаў, нічога не пагражае.
Дзмітрый ПРЫХАЧ, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.