Там, дзе пашпарт выдаюць

Вядучы спецыяліст АГіМ Таццяна Капцэвіч
(справа), пашпартыстка Наталля Важжова.

Сюды хоць раз у жыцці звяртаецца кожны чалавек, напрыклад, пры атрыманні галоўнага дакумента – пашпарта. Для зручнасці насельніцтва аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС працуе па прынцыпе «аднаго акна». Штодзень за афармленнем дакументаў, парадай, дапамогай сюды звяртаюцца да 40 чалавек. Нямала сярод іх замежных гасцей, якім афармляюць пасведчанне на права жыхарства, дазвол на часовае пражыванне і г. д.
У падраздзяленні, якім кіруе Валянціна Бабіч, нясуць службу інспектар Юрый Дзямід, вядучы спецыяліст Таццяна Капцэвіч, пашпартыстка Наталля Важжова. Калектыў невялікі, але высокапрафесійны.
Дарэчы, прыходзяць сюды не толькі за атрыманнем і заменай пашпарта, а і для рэгістрацыі і зняцця з рэгістрацыйнага ўліку грамадзян нашай краіны, рэгістрацыі іншаземцаў і асоб без грамадзянства, афармлення віз, запрашэнняў і г. д.
А калісьці ўсё пачыналася з пашпартных сталоў. У Ляхавіцкім райаддзеле міліцыі на чале гэтага падраздзялення ў розны час стаялі Парфірый Зямноў, Аляксей Паляшчук, Вера Пятрова, Валянцін Якубец, Святлана Карнілава, Віктар Чарняк, якія ўзорна неслі службу і заслужылі павагу землякоў і калег. Па сутнасці, выпадковых людзей у гэтым важным падраздзяленні міліцыі ніколі не было, ды і быць не можа: вельмі важную і дакладную справу яны выконваюць.

 Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.