Схапілі на гарачым. Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Выкарыстана ілюстрацыя


У вёсцы Гайнінец браты залезлі ў нежылы дом і забралі адтуль газавы балон. Праз пару дзён адзін з іх зноў паквапіўся на чужую маёмасць: выкраў электраінструменты. Па даных фактах раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу, вя-дзецца расследаванне. Дарэчы, браты не першы раз аказваюцца пад увагай закона за крадзеж.
Днямі яшчэ аднаго вяскоўца схапілі на гарачым: ён залез у чужы дом і выкраў… прадукты з халадзільніка.
Яшчэ адна гісторыя скончылася ўзбуджэннем крымінальнай справы: мужчына пасля сумеснай выпіўкі са знаёмай, выкраў у яе з кішэні 350 рублёў і 100 долараў ЗША.
Каб не стаць ахвярай злодзеяў, не трэба пакідаць рэчы без нагляду. Жыллё, гаспабудовы неабходна абсталяваць надзейнымі замкамі і дзвярыма. Ключы пад дыванком, у паштовай скрыні, іншых даступных месцах, адчыненыя форткі таксама могуць спакусіць нячыстых на руку.
Аляксандр Траяноўскі, намеснік начальніка РАСК.