Пра гэта гаварылася ў Пасланні

Жыць шчасліва  і стваральна

Нам пашчасціла жыць і працаваць у мірнай краіне, у нас безліч магчымасцяў для самарэалізацыі. Сёння рэгіёны здольны зацікавіць і добрай працоўнай прапановай, і дастойнай заработнай платай, і кар’ернымі перспектывамі, каб моладзь замацавалася на першых працоўных месцах. Падтрымка адчувальна не толькі ў рабочых момантах. Напрыклад, тыя, хто мае патрэбу ў жыллі, могуць атрымаць уласныя квадратныя метры ад гаспадаркі. Таленавітых, творчых, мэтанакіраваных, здольных трэба заўважаць і падтрымліваць. Упэўнены, аддача будзе і на працы, і ў грамадска-культурным жыцці. 
Моладзь заўсёды ў цэнтры важных дзяржаўных падзей. А галоўны натхняльнік, ініцыятар і падтрымальнік добрых традыцый – БРСМ. Актыўная бээрэсэмаўская пярвічка дзейнічае і ў ААТ «Жарабковічы». Адзін з важных накірункаў дзейнасці саюза – патрыятычны. Цяпер вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У планах нашых маладых землякоў – добраўпарадкаваць помнік героям, загінуўшым у час вайны. Ветэранам у іх шаноўным узросце таксама патрэбна дапамога.
Калі даведаліся, што па жменьцы зямлі з брацкіх магіл Брэстчыны будзе перада- дзена ў музей Брэсцкай крэпасці, вырашылі не заставацца назіральнікамі, а далучыцца да гэтай ініцыятывы. У нас на Ляхавіччыне вызначаны чатыры такія месцы.
Спраў у нас многа. Цяпер плануем арганізаваць трэці – працоўны – семестр для школьнікаў і навучэнцаў, даць ім магчымасць падзарабіць. Абмяркоўваем з кіраўніцтвам ААТ стварэнне будатрада на базе гаспадаркі.
Без перабольшання, самай спартыўнай дружынай у раёне можна лічыць жарабковіцкую. Пра тое, што для развіцця спорту ў краіне зроблена шмат, гаварыў Кіраўнік дзяржавы ў сваім Пасланні. У нас ёсць добра абсталяваныя спартзала, трэнажоркі, стадыён – чаму б ні займацца і ні ўмацоўваць здароўе.
Жарабковіцкая зборная і ў абласных спартыўных гульнях, і на маладзёжным турыстычным злёце, і ў футбольнай лізе. Прыемна, што кіраўніцтва гаспадаркі зацікаўлена, каб Жарабковічы гучалі: і як самыя спартыўныя, актыўныя, і як самыя перадавыя. З такой падтрымкай і такім даверам падводзіць нельга.
Сяргей Новік,
сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ.

Бізнесу тут зручна

Пасланне Прэзідэнта па тра-дыцыі вызначалася глыбокім аналізам практычна ўсіх бакоў жыцця грамадства – ад палітыкі да спорту, які, дарэчы, таксама з’яўляецца яе складнікам.
Як прамыслоўца, прадстаўнік рэальнага сектара эканомікі, кіраўнік суб’екта бізнесу магу пацвердзіць: у Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Напрыклад, зусім не дробязь той факт, што апошнім часам знізілася колькасць рознага роду праверак. Яны забіралі шмат часу, адцягвалі ўвагу, не дазвалялі максімальна засяродзіцца на вытворчым працэсе, эканоміка-арганізацыйных момантах. Зараз у гэтым плане стала прасцей, хоць і павышана адказнасць кіраўнікоў розных узроўняў.
Галоўная задача, сэнс функцыянавання любой камерцыйнай структуры – атрыманне прыбытку. Але ўсё гэта – не цаной пагаршэння ці, тым больш, страты здароўя хоць адным з работнікаў. Прэзідэнт гаварыў пра дыктатуру тэхналогій, што, канешне, аксіёма. Мы імкнёмся і да дыктатуры тэхнікі бяспекі, максімальна дакладнага і ашчаднага выканання правілаў аховы працы. У гэтым накірунку на «Інтэрлаку» зроблена нямала. На прадпрыемстве ёсць уся неабходная «бытоўка», у тым ліку душавыя кабіны з гарачай вадой, пакой прыёму ежы, абсталяваны ўсім неабходным.
Лічу, што лепшай ацэнкай работы кіраўніка з’яўляецца настрой падначаленых. Ідэальна, калі б кожны з іх з задавальненнем ішоў на работу і з такім жа настроем з яе вяртаўся.
З вытворчых ліній нашага прадпрыемства сыходзяць металіч-ная накрыўка «твіст-оф» для закруткі і металічная накрыўка для закаткі слоікаў. Аказваем паслугі па лакіраванні бляхі. Але наш асноўны на сёння від прадукцыі – металічныя бляшанкі рознага тыпу і памеру для кансервавання практычна любой прадукцыі. Іменна гэту лінію мяркуем у хуткім часе мадэрнізаваць з мэтай павышэння якасці, прадукцыйнасці і стварэння больш камфортных умоў працы для нашых работнікаў. Іх на «Інтэрлаку», дарэчы, каля дзевяці дзясяткаў.
Генадзій КРЫВАРУЦКІ,
дырэктар ТАА «Бляшаначны завод «Інтэрлак».