Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Адрас міліцыі: Дзесюкевіча,43

Пажывіліся…
РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт 205 (крадзеж) у адносінах жыхаркі Ляхавіцкага раёна. Яна з 15 красавіка да 22 мая за некалькі разоў выкрала з гаража аднавяскоўца 1000 долараў ЗША.
Днямі ў цягніку напрамкам «Бухлічы-Баранавічы» на Ляхавіцкім адрэзку чыгункі ў пасажыра зніклі тэлефон і акуляры. Устаноўлена, што крадзеж рэчаў учыніў непаўналетні жыхар Ганцавіцкага раёна, які разам з сябрамі падсеў у цягнік на адной са станцый. Супрацьпраўныя паводзіны юнака РАСК «ацаніў» на крымінальную справу.
Факты пацвярджаюць, што алкаголь часта становіцца каталізатарам учынення злачынстваў і правапарушэнняў. Чарговы таму доказ разглядае зараз РАСК. Два гараджаніны распівалі спіртныя напіткі. Калі адзін заснуў, другі зняў з яго сярэбраны ланцужок. Узбуджана крымінальная справа.

Сеанс з сумным працягам
Ляхавічанін 1983 г.н. размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» спасылку на відэафайл, які праведзеная экспертыза пры-знала парнаграфічным матэрыялам. Узбуджана крымінальная справа, па якой за распаўсюджванне падобных «фільмаў» у інтэрнэце пагражае ад двух да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.