Неасабісты інтарэс

На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі (з чэрвеня камісію ўзначальвае старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі). На парадку дня абмяркоўваліся парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства і прафілактычная работа.

Па выніках праверак – крымінальныя справы

Першы намеснік начальніка РАУС Андрэй Гіль праінфармаваў, што сёлета ўзбуджаны крымінальныя справы па двух злачынствах карупцыйнай накіраванасці па частцы 1 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у адносінах двух былых дырэктараў прадпры-емстваў нашага раёна. Па адным з іх крымінальная справа была спынена.

Для выяўлення злачынстваў карупцыйнай накіраванасці супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС праводзілі адпрацоўку аб’ектаў аграпрамысловага комплексу раёна (ААТ «Жараб-ковічы», «Шлях новы», КСУП «Ліпнянка»). Па выніках праверак раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў дзве крымінальныя справы. У адным выпадку група работнікаў «Жараб-ковічаў» украла зерня на суму больш за 250 рублёў, у другім – спецыяліст «Шляху новага» даваў вусныя ўказанні сваім падначаленым уносіць заведама лжывыя звесткі пра фактычныя маштабы падзяжу буйной рагатай жывёлы.

Напрыканцы чэрвеня ў РАСК для ўзбуджэння крымінальнай справы накіраваны матэрыялы праверкі ў адносінах аднаго з галоўных спецыялістаў КСУП «Ліпнянка», які ўкраў маёмасць прадпрыемства на агульную суму больш за 545 рублёў.

Андрэй Гіль паведаміў, што па выніках праверак, праводзімых групай БЭЗ у першым паўгоддзі гэтага года, выяўлены факты ўчынення службовымі асобамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі. У прыватнасці, тычацца яны незаконнага збору грашовых сродкаў з падначаленых работнікаў, неналежнага правядзення інвентарызацыі буйной рагатай жывёлы, яе ўзважвання і ўліку, выкарыстанне ў асабістых мэтах аўтамабільнай тэхнікі прадпрыемства.

Кантролю патрабуецца сістэмнасць

– Тэма карупцыі – адна з многіх, узнятых у Пасланні Кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт краіны звярнуў увагу, што беларускае заканадаўства ў барацьбе з карупцыяй з’яўляецца адным з самых суровых у плане санкцый, якія прымяняюцца да парушальнікаў. У Ляхавіцкім раёне работа па супрацьдзеянні карупцыйным праяўленням вядзецца сістэмна. Як і ў папярэджанні іншых злачынстваў, тут важная якасная прафілактыка, асабліва там, дзе карупцыйная рызыка найбольш высокая. І гэта галоўная задача не толькі для праваахоўных органаў, але і для кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Заканадаўствам рэкамендавана праводзіць пасяджэнні камісій па супрацьдзеянні карупцыі раз у паўгоддзе, мы прынялі рашэнне праводзіць іх штоквартальна, каб у поўнай меры распрацаваць прафілактычныя мерапрыемствы, – падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі пры райвыканкаме Святлана Юрлевіч.

Пракурор раёна Сяргей Дзяжко адзначыў, што карупцыя ўяўляе рэальную пагрозу развіццю грамадства, правам і законным інтарэсам грама-дзян. І хаця карупцыйныя справы ў Ляхавіцкім раёне не такія рэзанансныя, але яны ўсё ж маюць месца. З практыкі пракурорскага нагляду вынікае, што па-ранейшаму высокай ступенню карупцыйнай рызыкі характарызуецца сфера закупак (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый. Пракурор таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасць больш пашыранага правядзення пасяджэнняў камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.

Часам выяўляюцца факты, калі чалавек знаходзіўся за межамі Беларусі, а ў табелі ўліку рабочага часу яму прастаўляюцца працоўныя гадзіны. Такі выпадак зарэгістраваны сёлета ў сельгаспрадпрыемстве раёна. Як падкрэсліў Сяргей Дзяжко, кіраўнікам арганізацый і ўстаноў пры прыняцці кадравых рашэнняў неабходна няўхільна кіравацца патрабаваннямі антыкарупцыйнага заканадаўства, праяўляць прынцыповасць пры назначэнні на кіруючую пасаду асоб, прымаць вычарпальныя меры па выключэнні выпадкаў незаконнага налічэння і выплаты заработнай платы работнікам, якія адсутнічаюць на працоўных месцах па няўважлівых прычынах.

Адно з пытанняў парадку дня – крэдыторская і дэбіторская запазычанасці некаторых прадпрыемстваў раёна.

Дзейсны вопыт

Падчас разгляду пытання аб забеспячэнні захаванасці сельгасарганізацыямі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей (гаруча-змазачных матэрыялаў, ядахімікатаў) пра сітуацыю ў сваіх прадпрыемствах расказалі дырэктары ААТ «Шлях новы» Аляксандр Клімук і КСУП «Востраў-Агра» Тамара Церах.

Кіраўнік «Шляху новага» праінфармаваў, што для больш сістэмнага кантролю за расходам гаруча-змазачных матэрыялаў прадпрыемства закупіла і ўстанавіла на тэхніку 15 адзінак навігацыйнай сістэмы, што дазволіла за 4 месяцы зэканоміць 3,5 тоны паліва.

Тамара Церах расказала пра меры па ўмацаванні вытворчай дысцыпліны.

Вынікамі работы камісій па супраць-дзеянні карупцыі ў сваіх арганізацыях падзяліліся і кіраўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, аддзела па адукацыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Камісія разгледзела і шэраг іншых пытанняў.

Галіна КАНЬКО.